Аб удзеле работнікаў НАРБ у пасяджэнні Моладзевага Савета Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
13 верасня 2024 года ў Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржстандарт) адбылося пасяджэнне зноў абранага Моладзевага Савета Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. У склад Савета ўвайшлі 12 прадстаўнікоў моладзевага прафсаюзнага актыву, у тым ліку – вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Лізавета Мілушкіна і вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Аляксандр Стасенка.
Акрамя абрання новага складу Савета, маладыя людзі сустрэліся са старшынёй Дзяржстандарта Аленай Міхайлаўнай Маргуновай, папрысутнічалі на пасяджэнні Прэзідыума Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, а таксама наведалі з экскурсіямі найбольш знакавыя аб’екты беларускай сталіцы, метралагічныя і выпрабавальныя лабараторыі БелДІМ і БелДІСС.
![]() |
1. Адкрыццё пасяджэння Прэзідыума Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімірам Іосіфавічам Зубрыкам |
![]() |
2. Работнікі і члены Моладзевага савета Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў на экскурсіі ў мінскім Верхнім горадзе |
![]() |
3. Члены Моладзевага савета на экскурсіі ў лабараторыях БелДIМ |
![]() |
4. Работнікі і члены Моладзевага савета Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў у безэхавай камеры БелДІСС |