Выстава архіўных дакументаў да 80-годдзя вызвалення Беларусі на «Кангрэсе патрыятычных сіл»

9 і 10 верасня 2024 года Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі правяла «Кангрэс патрыятычных сіл». У рамках гэтага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў дакументальную выставу, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На выставе прадстаўлены найбольш цікавыя дакументы з фондаў НАРБ: загады Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР), унікальныя ваенныя карты, дыяграмы, шыфратэлеграмы, данясення, загады камандавання, у якіх адлюстравана дзейнасць па планаванні і правядзенні аперацыі «Баграціён». Дакументы сведчаць аб масавым гераізме, праяўленым у баях. Таксама на выставе прадстаўлены ўзнагародныя і асабістыя лісты па ўліку партызанскіх кадраў; асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза П.Машэрава, С.Ваўпшасава, К.Заслонава, В.Каржа. Для ўдзельнікаў Кангрэса прадстаўлены дакументы з Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі па аперацыі «Баграціён». Многія з іх дэманструюцца ўпершыню.

Выставу наведалі прадстаўнікі Расіі, Славакіі, Польшчы, Сербіі, Балгарыі і Германіі. Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з унікальнымі дакументамі.

 

1. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк знаёміць з выставай удзельнікаў Кангрэса
2. Дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк і Старшыня ЛДПБ А.С.Гайдукевіч на выставе архіўных дакументаў
3. Удзельнікі Кангрэса знаёмяцца з матэрыяламі выставы
4. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі ўдзельнікаў Кангрэса
5. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі ўдзельнікаў Кангрэса
6. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі ўдзельнікаў Кангрэса