Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

23 ліпеня 2024 г. у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшоў адзіны дзень інфармавання, прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Перад калектывам з дакладам «Моцны лідэр – гарант стабільнасці і бяспекі дзяржавы» выступіла галоўны бухгалтар Лягус Н.В. Калектыву было расказана пра гісторыю станаўлення інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне і пра той шлях, які прайшла Рэспубліка Беларусь за 30 гадоў свайго суверэннага развіцця. Удзельнікі сустрэчы гаварылі аб цяжкасцях, якія наш народ змог пераадолець дзякуючы моцнаму і надзейнаму лідэру, аб дасягненнях, якімі па праве ганарыцца Беларусь.

На фота: Супрацоўнікі дзяржархіва падчас сходу