Аб удзеле дырэктара Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў радыёперадачы

18 ліпеня 2024 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава прыняла ўдзел у праграме «Дарогамі памяці» на «Радыё Брэст» тэлерадыёкампаніі «Брэст», дзе ў прамым эфіры адказала на пытанні вядучага аб жыцці Брэста ў гады акупацыі і першы мірны час на аснове архіўных дакументаў.