Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь прыняў удзел у агульнагарадскім праекце-марафоне «Трыццаць суверэнных гадоў»
12 ліпеня 2024 г. калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у агульнагарадскім праекце-марафоне «Трыццаць суверэнных гадоў», прысвечаным 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства было арганізавана пярвічнай арганізацыяй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і прафсаюзнай арганізацыяй па ініцыятыве Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Мэтай праекта «Трыццаць суверэнных гадоў» з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання ў працоўных калектывах духу адзінства і згуртавання на аснове ідэй і каштоўнасцей беларускай дзяржаўнасці.
З уступным словам выступілі намеснік дырэктара архiва А.А.Стуканава і старшыня першаснай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» В.А.Баранаў. З дакладам аб гісторыі інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі выступіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Т.А.Шаўчэнка.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага саюза жанчын і Беларускага таварыства архівістаў. У рамках мерапрыемства калектыву быў прадстаўлены дакументальны фільм «30 гадоў з народам», падрыхтаваны тэлекампаніяй «МИР» да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва.
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі НАРБ Т.А.Шаўчэнка выступае з дакладам аб гісторыі інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі |