Наведванне супрацоўнікамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь перасоўнага музея «Цягнік Перамогі»
05 ліпеня 2024 года супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь наведалі экспазіцыі ўнікальнага перасоўнага музея «Цягнік Перамогі».
Супрацоўнікі НАРБ азнаёміліся з прадстаўленымі на экспазіцыі дзесяццю тэматычнымі вагонамі. Інтэрактыўная экспазіцыя прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кожная частка цягніка – гісторыя асобна ўзятага часовага адрэзка. У храналагічным парадку прайшло азнаямленне з перадваеннымі гадамі, з бязлітасным часам Вялікай Айчыннай вайны і з доўгачаканым для савецкага народа Днём Перамогі.
Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікала мультымедыйнае суправаджэнне выставы з выкарыстаннем аб’ёмнага гуку, а таксама тэатральнае асвятленне, механічныя спецэфекты, выкарыстанне датчыкаў прысутнасці, галаграм, панарам баёў у віртуальнай рэальнасці, кіназдымкі гістарычных рэканструкцый, трохмерная кампутарная графіка з мадэлямі ваеннай тэхнікі.
Экспазіцыя аднаго з вагонаў прысвечана подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці – удзельнікам гераічнай абароны, салдатам і камандзірам Чырвонай Арміі, а таксама жанчынам і дзецям з сем’яў ваеннаслужачых, якія прынялі першы ўдар нямецкіх войскаў на сябе.
Сплаў класічнага і сучаснага падыходаў дапаўняецца унікальным расповедам галоўнага героя – машыніста Лідзіі, ад чыёй асобы вядзецца аповяд. Лідзія – не проста аўдыягід. Гэтая юная савецкая дзяўчына – зборны вобраз таго пакалення, чый лёс стаў лёсам краіны.
![]() |
1. Лакаматыў «Цягніка Перамогі» – сапраўдны паравоз сярэдзіны ХХ стагоддзя. |
![]() |
2. «Цягнік Перамогі» прыбыў на першы шлях першай платформы Мінскага чыгуначнага вакзала |
![]() |
3. Экспазіцыя, прысвечаная подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці. |
![]() |
4. Экспазіцыя, прысвечаная гераічным экіпажам бронецягнікоў. |
![]() |
5. Экспазіцыя, якая паказвае абстаноўку ў ваенным шпіталі. |
![]() |
6. Экспазіцыя, якая паказвае камандны бункер. |
![]() |
7. Частка экспазіцыі, прысвечанай вяртанню дадому пераможцаў. |