БДАМЛМ далучыўся да святкавання 120-годдзя Петруся Броўкі на Ушаччыне
29 чэрвеня 2025 года прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у літаратурным падарожжы «1.1.1», прысвечаным 120-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі. Праект быў рэалізаваны ў рамках супрацоўніцтва БДАМЛМ з установамі культуры Ушацкага раёна.
Удзельнікі падарожжа наведалі знакавыя мясціны Ушаччыны, звязаныя з жыццём і творчасцю славутых пісьменнікаў-землякоў, уганараваных званнем «Народны»: Петруся Броўкі, Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава. Падарожнікі змаглі прайсці сцежкамі паэтаў і пісьменнікаў, напіцца вады з «Крыніцы паэтаў», дзе спыняліся многія з творцаў па дарозе дадому, убачыць дакументальныя сведчанні іх творчых лёсаў і гераізму партызанскага Лепельскага і Ушацкага краю.
Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ В.В.Біруля і вядучы архівіст Н.А.Мізон падчас падарожжа прынялі ўдзел у чытальніцкім марафоне, дзе гучалі вершы, арыгінальныя рукапісы якіх захоўваюцца ў фондах БДАМЛМ.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Хаце-музеі Петруся Броўкі перад удзельнікамі імпрэзы адбылася прэзентацыя выставы «У вялікай дарозе» і былі ўручаны копіі ўнікальных дакументаў з фондаў БДАМЛМ: экслібрысы Петруся Броўкі, зробленыя М.Тарасікавым і Я.Красоўскім, партрэт-афорт паэта ў выкананні Я.Красоўскага, вершы-прысвячэнні Петрусю Броўку з нагоды юбілею аўтарства М.Хведаровіча і М.Лужаніна. Асабліва каштоўным дакументам, копія якога перададзена ў фонды Літаратурнага музея Петруся Броўкі, стала копія калектыўнага ліста П.Броўкі, М.Танка, В.Вольскага, А.Кучара да намесніка начальніка аддзела друку Наркамата абароны СССР Панова з просьбай залічыць у дзеючую армію (1941).
Сумесны праект падцвердзіў агульнасць намаганняў архівістаў і музейных работнікаў у захаванні культурнай спадчыны Беларусі.
![]() |
1. Прэзентацыя выставы «У вялікай даразе» з фондаў БДАМЛМ ў Доме-музеі П.Броўкі |
![]() |
2. Н.А.Мізон падчас прыпынку ля «крыніцы паэтаў» |
![]() |
3. В.В.Біруля прыняла ўдзел у чытальніцкім марафоне |
![]() |
4. Падчас наведвання дома Р.Барадуліна |
![]() |
5. В.В.Біруля падчас ускладання кветак да помніка Р.Барадуліна |
![]() |
6. Н.А. Мізон з прадстаўніком Турцэнтра Ушацкага раёна Г.М.Кашненка 7. Работнікі БДАМЛМ ў Доме-музеі В.Быкава |
![]() |
7. Работнікі БДАМЛМ у Доме-музеі В.Быкава |
![]() |
8. Падчас наведвання Дома-музея П.Броўкі |