Нацыянальнаму гістарычнаму архіву Беларусі – 86!

5 ліпеня 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі адзначыў 86-годдзе з дня ўтварэння. Да гэтай падзеi прымеркавана ўрачыстае пасяджэнне працоўнага калектыву, на якім дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, дырэктар НГА Беларусi Мiхаiл Глушакоў, дырэктар БелНДIДАС Андрэй Рыбакоў, сакратар першаснай ячэйкі ГА «БРСМ» НГА Беларусі Яўген Завадскі сардэчна павіншавалi работнікаў архіва са святочнай датай.

У ходзе сходу ўрачыста ўзнагароджаны шэраг работнікаў архіва.

За добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджана Караффа-Корбут Вольга Генадзьеўна, загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі.

Падзяка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб’яўлена:

Рындзiну Сяргею Мiкалаевiчу, загадчыку аддзела навукова-даследчай i публiкацыйнай дзейнасцi.

Шэвелевай Таццяне Васiльеўне, намеснiку загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.

За плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы Ганаровай граматай Нацыянальнага гістарычнага архiва Беларусi ўзнагароджана Мазанік Юлія Iгараўна, загадчыку сектара ўліку аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм.

Падзяка Нацыянальнага гістарычнага архiва аб’яўлена:

Антанюку Арцёму Аляксандравічу, загадчыку сектара па інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогіях аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій.

Канапацкаму Руслану Аляксандравічу, галоўнаму інжынеру.

Клім Кацярыне Анатольеўне, вядучаму юрысконсульту.

За арганізацыю 1 этапа II агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці рэспубліканскіх архіўных устаноў, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падзяка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб’яўлена:

Булойчык Наталii Томашаўне, намеснiку дырэктара НГА Беларусi.

 

1. Выступ дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава
2. Выступ дырэктара НГА Беларусi М.М.Глушакова
3. Выступ дырэктара БелНДIДАС А.Я.Рыбакова
4. Выступ сакратара першаснай ячэйкі ГА «БРСМ» у НГА Беларусі Яўгена Завадскага
5. Калектыў НГА Беларусі разам з прадстаўнікамі калектыву БелНДIДАС
6. Узнагароджанне Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь загадчыка сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі В.Г.Караффа-Корбут
7. Аб’яўленне падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь намеснiку дырэктара НГА Беларусi Н.Т.Булойчык
8. Аб’яўленне падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь загадчыку аддзела навукова-даследчай i публiкацыйнай дзейнасцi С.М.Рындзiну
9. Аб’яўленне падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь намеснiку загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Т.В.Шэвелевай
10. Аб’яўленне падзякі НГА Беларусi загадчыку сектара па інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогіях аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій А.А.Антанюку
11. Аб’яўленне падзякі НГА Беларусi вядучаму юрысконсульту К.А.Клім