«Нярадавы творца!» – да 75-годдзя з дня нараджэння Аляксея Ануфрыевіча Дударава, драматурга, сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (фотадакументы з фондаў БДАКФФД прысвечаныя А.А.Дудараву)

 

У чэрвені 2025 года споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння драматурга, сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Аляксея Ануфрыевіча Дударава.

У сваіх творах А.А.Дудараў даследаваў маральна-этычныя, духоўныя праблемы жыцця сучасніка, а таксама імкнуўся раскрыць вытокі перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ён з’яўляўся аўтарам п’ес «Порог», «Рядовые», аўтарам сцэнара да фільмаў «Купальская ночь», «Белые росы» и «Белые росы. Возвращение», «Осенние сны», «Днепровский рубеж», «Брестская крепость» і іншыя.

На YouTube-канале БДАКФФД да 75-годдзя з дня нараджэння драматурга, сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Аляксея Ануфрыевіча Дударава размешчаны промаролік да выставы «Нярадавы творца!»

У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца каля 20 адзінак уліку фотадакументаў з 1979 па 2012 гг. і больш за 30 адзінак уліку кінадакументаў з 1984 па 2014 гг., звязаных з творчасцю А.А.Дударава. Фота- і кінадакументы (сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь» за 1984 і 1986 гг., летапісны матэрыял, зроблены падчас цырымоніі ўручэння тэатральных прэмій за 1995 г. у Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Я. Купалы і рэспубліканскіх тэатральных фестываляў «Маладзечанская сакавіца», тэлепраграмы «Арсенал», дакументальных відэафільмаў «Последний спектакль», 1998 г., «Незацюканы апостал», 2010 г., «Валерий Раевский. Послесловие..»., 2013 г.) дазваляюць нам ўбачыць А.А.Дударава падчас рэпетыцый спектакляў, уручэнні тэатральных прэмій і ўзнагарод, сустрэч з калегамі.

Пра А.А.Дударава рэжысёрам І.Пінігіным у 2013 і 2014 гг. былі зняты дакументальныя фільмы «Аляксей Дудараў. Крыніца часу» и «Аляксей Дудараў. Фільм 2. Рака часу», таксама ў 2007 г. на экран выйшла тэлеперадача «Проста праграма. Аляксей Дудараў».

Творчасць А.А.Дударава пакінула яркі след у беларускім тэатральным мастацтве і кінематографе.

 

1. Арх. №0-129963. Беларускі драматург, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола А.А.Дудараў падчас працы
(лістапад 1984 г., г.Мінск)
2. Арх. №E028080. Беларускі драматург, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола А.А.Дудараў падчас размовы з галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, заслужаным дзеячам мастацтваў БССР В.М. Раеўскім
(1984 г., г.Мінск)
3. Арх. №1-009374. Беларускі драматург, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола А.А.Дудараў /I-ы рад, 3-і злева/ падчас сустрэчы з акцёрамі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга тэатра ім. Я.Коласа выканаўцамі роляў у спектаклі «Радавыя»
(1985 г., г.Віцебск)
4. Арх. №0-156153. Беларускі драматург А.А.Дудараў на стрэльбішчы падчас сустрэчы з дзеячамі культуры і мастацтва Беларусі ў Мар’інагорскім гарнізоне
(22 лістапада 1985 г., Мінская вобл.)
5. Арх. №E027938. Выступленне беларускага драматурга, старшыні Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР А.А.Дударава на цырымоніі адкрыцця бюста народнага пісьменніка Беларусі А.Я.Макаёнка ў в.Журавічы Рагачоўскага раёна
(лістапад 2000 г., Гомельская вобл.
6. Арх. №E025436. Беларускі драматург, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» А.А.Дудараў уручае прыз «Хрустальная кветка» салісту Беларускага музычнага тэатра Д.М. Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М.Горкага ў г.Мінску
(25 сакавіка 2003 г., г.Мінск)
7. Арх. №E025974. Беларускі драматург, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола, прэміі «За духоўнае адраджэнне», прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва А.А.Дудараў (кастрычнік 2003 г., г.Мінск)
8. Арх. №E024442. Беларускі драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР А.А. Дудараў і кампазітар, народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР І.М.Лучанок падчас сустрэчы лаўрэатаў прэміі Ленінскага камсамола ў галіне навукі і мастацтва ў г.Мінску
(20 кастрычніка 2003 г., г.Мінск)
9. Арх. №E014505. Акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, народны артыст Беларусі А.К.Памазан і беларускі драматург А.А.Дудараў падчас атрымання прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Хрустальная Паўлінка» ў Міжнародны дзень тэатра на сцэне тэатра
(сакавік 2007)
10. Арх. №E018822. Беларускі драматург, тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, мастацкі кіраўнік Драматычнага тэатра Беларускай арміі А.А.Дудараў (справа) уручае «Хрустальную Паўлінку» салісту Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы М.А.Дружыне ў Міжнародны дзень тэатра на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы
(сакавік 2008 г., г.Мінск)
11. Арх. №E022089. Беларускі драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» А.А.Дудараў
(2009 г., г.Мінск)