Аб экспанаванні стэндавай выставы ў занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне» з 8 ліпеня 2024 г. у будынку архіва экспануецца стэндавая выстава «Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны», прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення гарадоў Бярозы, Кобрына, Пружан Брэсцкай вобласці.
Выстава падрыхтавана на падставе дакументаў дзяржархіва, дакументаў і фотадакументаў Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея ім. А.В.Суворава, музея Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Выстава «Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны» |