Віртуальная выстава «1944 ГОД. ВЫЗВАЛЕННЕ. ПАДЗЕІ І ГЕРОІ»

Установа «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» да 80-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прадстаўляе віртуальную выставу «1944 год. Вызваленне. Падзеі і героі», падрыхтаваную сумесна з Ленінградскім абласным дзяржаўным архівам у г.Выбарзе ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Ленінградскай вобласці (Расійская Федэрацыя) і Мінскім абласным выканаўчым камітэтам (Рэспубліка Беларусь).

Выстаўка размешчана на сайце дзяржархіва па спасылцы.