Выстава «Выстаялі і перамаглі» на міжнароднай сустрэчы прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі КНР і Міністэрства юстыцыі РБ
8 ліпеня 2024 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у міжнароднай сустрэчы прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Кiтайскай Народнай Рэспублiкi і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай устаноўлены 20 студзеня 1992 г.
Абедзве дзяржавы ажыццяўляюць частыя абмены на высокім і вышэйшым узроўнях, цесную каардынацыю ў міжнародных справах, а таксама падтрымліваюць адзін аднаго ў пытаннях, якія тычацца ключавых інтарэсаў дзвюх краін, што адлюстроўвае стратэгічную каштоўнасць кітайска-беларускага супрацоўніцтва. На стадыі актыўнага развіцця знаходзіцца супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем у галіне абароны, навукі, тэхнікі, культуры і турызму. За 30 гадоў рэалізавана не менш за 25 праектаў у прамысловасці і энергетычнай сферы.
У верасні 2022 г. у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва кіраўнікі Беларусі і Кітая прынялі сумесную дэкларацыю аб устанаўленні найвышэйшага ў гісторыі ўзроўню адносін: усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. У сакавіку 2023 г. у ходзе візіту Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі ў Кітай была прынята сумесная заява аб асноўных прынцыпах развіцця ўзорных адносін стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая ў новую эпоху.
Больш актыўна развіваецца інвестыцыйнае супрацоўніцтва, у рамках якога рэалізуецца праект індустрыяльнага парку «Вялікі камень», які з’яўляецца адным з самых значных аб’ектаў ініцыятывы «Адзін пояс – адзін шлях».
Гаворачы аб сферы адукацыі, у цяперашні час у Беларусі дзейнічаюць шэсць інстытутаў Канфуцыя і два класы Канфуцыя. Колькасць навучэнцаў, якія прайшлі навучанне кітайскай мове, склала больш за 40000 чалавек. Паводле апошніх звестак, каля 7000 беларускіх навучэнцаў вывучаюць кітайскую мову, а больш за 5400 студэнтаў з Кітая – атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў ВНУ Беларусі. Установамі адукацыі Беларусі і Кітая рэалізуецца 40 сумесных адукацыйных праграм.
Сумесна з кампаніяй «Джылі» нарошчваюцца аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі аўтамабіляў у рамках сумеснага праекта па зборцы легкавых аўтамабіляў на пляцоўцы прадпрыемства «БелДжы». Развіваецца супрацоўніцтва ў сферы аўтамабілебудавання з іншымі буйнымі кітайскімі вытворцамі, у прыватнасці, па зборцы аўтамабіляў «Хонцы», выпуску легкавых аўтамабіляў маркі «Сінатрак ВіДжыВі». Прапрацоўваюцца пытанні арганізацыі вытворчасці малатанажных грузавікоў.
Акрамя таго, нашы народы маюць даўні вопыт сумеснай барацьбы з замежнымі захопнікамі, яркім сведчаннем чаго з’яўляецца удзел у партызанскім руху падчас Вялікай Айчыннай вайны Ананава Якава Чавалу, кітайца па нацыянальнасці, які ваяваў у Вілейскай вобласцi і быў удастоены медаля «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.
На фотадакументальнай выставе прадстаўлены ўнікальныя дакументы, якія захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў, Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці.
![]() |
1. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.I.Каваленка ўручае намесніку міністра юстыцыі КНР дакументы аб удзеле ў партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўраджэнца Кітая Ананава Якава Чавалу. |
![]() |
2. Навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Ю.С.Прастакова азнаямляе міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.I.Каваленку з архіўнымі матэрыяламі. |
![]() |
3. Навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Ю.С.Прастакова знаёміць удзельнікаў міжнароднай сустрэчы з архіўнымі матэрыяламі. |
![]() |
4. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі КНР азнаямляюцца з матэрыяламі выставы. |
![]() |
5. Удзельнікі міжнароднай сустрэчы азнаямляюцца з матэрыяламі выставы. |