Прэзентацыя ілюстраванага зборніка «Операция «Багратион». Партизаны белорусской земли» у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
2 ліпеня 2024 г.у межах круглага стала, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася прэзентацыя кнігі «Операция «Багратион». Партизаны белорусской земли». Выданне падрыхтавана ў рамках праекта бібліятэкі Саюзнай дзяржавы.
У кнізе прадстаўлены бясспрэчныя доказы баявой славы і ратнага подзвігу «народных мсціўцаў»: архіўныя дакументы з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцаў, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь А.Г.Вальфовіч, Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У.Б.Пярцоў, Міністр адукацыі А.І.Іванец, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі Беларусі і Расіі, прадстаўнікі вучнёўскай моладзі, юныя выхаванцы патрыятычных клубаў, вучоныя-гісторыкі і іншыя. Архіўную галіну прадстаўлялі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк.
У сваіх выступленнях удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што народы Беларусі і Расіі памятаюць, і заўсёды будуць памятаць і шанаваць подзвіг савецкага народа, значны ўклад «народных мсціўцаў» у барацьбу з фашыстамі, адзначылі змястоўнасць новага выдання, якое стане добрай дапамогай у патрыятычным і маральным выхаванні, асабліва падрастаючага пакалення.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, Д.Ф.Мезенцаў выказаў словы падзякі архівістам за вялікі ўклад у падрыхтоўку выдання.
1. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцаў і дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь А.Г.Вальфовіч падчас круглага стала |
2. Падчас выступлення Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У.Б.Пярцова |
3. Выступленне Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І.Іванца |
4. Выступленне юных удзельнікаў круглага стала |
5. Выступленне юных удзельнікаў круглага стала |
6. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцаў |
7. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дзямянюк у час работы круглага стала |