Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці на мемарыяльным комплексе «Курган Славы»
3 ліпеня 2024 года Беларусь адзначыла сваё галоўнае свята ‒ Дзень Незалежнасці і 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па традыцыі святочныя мерапрыемствы прайшлі на мемарыяльным комплексе «Курган Славы», дзе разгарнуліся выставачныя пляцоўкі ўстаноў і прадпрыемстваў цэнтральнага рэгіёну.
Дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Юлія Рамашка і супрацоўнікі ўстановы таксама прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах Мінскай вобласці на Кургане Славы.
Увазе ўдзельнікаў і гасцей свята былі прадстаўлены планшэтныя выстаўкі «Мемарыяльны комплекс «Курган Славы» пра гісторыю стварэння комплексу і «1944 год. Вызваленне. Падзеі і героі» аб вызваленні Мінскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведвальнікі мемарыяльнага комплексу змаглі азнаёміцца са зборнікамі дакументаў, выдадзенымі Дзяржаўным архівам Мінскай вобласці.
Таксама госці з задавальненнем збіралі сваё «генеалагічнае дрэва» і падпісвалі «Лісты Перамогі», а для дзяцей была арганізавана бяспройгрышная латарэя.
![]() |
Планшэтныя выстаўкі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці |
![]() |
Зборнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці |
![]() |
Дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Ю.Рамашка і начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Т.Праскава падчас прэзентацыі выставак на Кургане Славы |
![]() |
Падчас прэзентацыі выставак на Кургане Славы |
![]() |
Дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Ю.Рамашка і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ‒ начальнік упраўлення прымусовага выканання Мінаблвыканкама В. Брэзіцкі падчас прэзентацыі выставак на Кургане Славы |
![]() |
У час мерапрыемства на Кургане Славы |
![]() |
Бяспройгрышная латарэя для дзяцей |
![]() |
«Лісты Перамогі» |
![]() |
Складанне «генеалагічнага дрэва» |