Тэатралізаваны мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці на Буйніцкім полі

3 ліпеня на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» адбыўся тэатралізаваны мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці і 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, члены Савета Рэспублікі і дэпутаты прадстаўнікоў Палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і моладзі, якія ўсклалі кветкі ў памяць аб загінуўшых удзельніках Вялікай Айчыннай вайны да капліцы на легендарным полі пад Магілёвам. Сярод удзельнікаў былі і супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

Прысутныя ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі ў барацьбе за Незалежнасць нашай краіны, хвілінай маўчання.

 

Работнікі ўстановы Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з Дзяржаўным флагам Рэспублікі Беларусь на фоне капліцы на Буйніцкім полі
Архівісты ўскладаюць кветкі да мемарыяльнай капліцы
Архівісты ўскладаюць кветкі да мемарыяльнай капліцы