«Час выбраў нас!» «Занальны дзяржархіў у г. Маладзечне» ў рамках абласнога маладзёжнага форуму прадставіў мабільную выставу, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Абласное спартыўна-культурнае мерапрыемства «Час выбраў нас!» аб’яднала маладых спецыялістаў Цэнтральнага рэгіёна ў Маладзечне. Моладзевы форум правялі падчас Дня моладзі і студэнцтва. Праграма ўключала спартыўныя, забаўляльныя і пазнавальныя мерапрыемствы. Тэматычную секцыю прадставіла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта: арганізавана прававое кансультаванне адвакатамі і юрыстамі, прэзентавана мабільная выстава, прысвечаная этапам вызвалення Маладзечна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама пасляваеннаму аднаўленню горада. Экспазіцыя заснавана на дакументах, якія захоўваюцца ў фондах установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне».

 

1. Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» Пудакевіч Іна, намеснік начальніка юрыдычнага аддзела Маладзечанскага райвыканкама Габруковіч Кацярына, адвакаты Хазетдзінава Алена і Герасімюк Аксана на маладзёжным форуме.
2, 3. Вядзецца прававы прыём.
4. Малады спецыяліст звярнуўся за юрыдычнай дапамогай.
5. Дакументальная выстава «Да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945)».