Аб удзеле работніка БДАКФФД у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

27-28 чэрвеня 2024 года ў ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць – герой» адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «1944 г.Спадчына вызвалення Беларусі ў гістарычных даследаваннях і сямейных архівах». З дакладам на тэму «Аўдыёвізуальныя дакументы па вызваленні г.Брэста з фондаў БДАКФФД» у канферэнцыі прыняла ўдзел загадчык аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата Марыя Дзмітрыеўна Раманава. Выступленне было прысвечана частковай атрыбуцыі кіналетапіснага матэрыялу «Вызваленне Брэста войскамі Чырвонай Арміі» (1944 г., арх.№35_00773). У прыватнасці, удалося ўстанавіць шляхам параўнання здымачна-мантажнага ліста і выявы фрагменты, знятыя непасрэдна аператарам М.П.Кісялёвым. Таксама ў ходзе даследавання былі выпраўлены недакладнасці ў апісанні архіўнага дакумента, а менавіта ўдакладнена лакацыя форта «Граф Берг», вызначана прыналежнасць да 655 артылерыйскага палку маёра Ларычава, адзначанага ў мантажным лісце.

На фота: Загадчык аддзела дзяржуліку і НСА М.Д.Раманава падчас выступу, (28 чэрвеня 2024 г., г.Брэст, БДАКФФД)