Прэзентацыя кнігі «Вызваленне горада Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. З успамінаў…», падрыхтаваная ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» да 80-годдзя вызвалення горада Магілёва
28 чэрвеня 2024 года, у дзень святкавання 80-й гадавіны вызвалення горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на базе ўпраўлення прымусовага выканання Магілёўскай вобласці адбылася прэзентацыя кнігі «Вызваленне горада Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. З успамінаў…», прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Кніга была прэзентавана начальніку галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама А.М.Сталярову, намесніку начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі-начальніку ўпраўлення прымусовага выканання А.У.Дзеравяга і дырэктару Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці С.Л.Шараевай.
Таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства была прадэманстравана віртуальная выстава архіўных дакументаў па вызваленні горада Магілёва і прагледжаны фільм «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны».
![]() |
1. Уручэнне кнігі начальніку галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама А.М.Сталярову дырэктарам архіва А.А.Набокавай. |
![]() |
2. Уручэнне кнігі намесніку начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі-начальніку ўпраўлення прымусовага выканання А.У.Дзеравяга дырэктарам архіва А.А.Набокавай. |
![]() |
3. Уручэнне кнігі дырэктару Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці С.Л.Шараевай дырэктарам архіва А.А.Набокавай. |
![]() |
4. Выступленне Т.У.Шэўчык з віртуальнай прэзентацыяй дакументаў па тэме вызвалення горада Магілёва. |
![]() |
5. Удзельнікі мерапрыемства. |