Кіналекторый у Навагрудскім раённым выканаўчым камітэце
28 чэрвеня 2024 г. у Навагрудскім раённым выканаўчым камітэце прадстаўлены фільм-кінахроніка аб вызваленні горада Гродна, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
Перад пачаткам паказу выступіла дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» Ала Сцяпанаўна Забелінская, якая падкрэсліла, што 16 ліпеня 1944 г., праз 8 дзён пасля вызвалення Навагрудка, у ходзе Беластоцкай наступальнай аперацыі савецкія войскі, падавіўшы моцнае супраціўленне праціўніка і пераадолеўшы водныя перашкоды, уступілі ў Гродна. Перастрэлка з ворагам, пажары, сляды шматдзённых баёў – такім прадстаўляецца горад на кінастужцы ліпеня 1944 года. Нельга прымяншаць і яшчэ адзін гераічны подзвіг савецкіх грамадзян – яны аднавілі і адбудавалі разбураны вайной Гродна.
![]() |
1. Выступленне А.С.Забелінскай. |
![]() |
2. У час паказу кінахронікі. |