Віртуальная выстава «Адам Кузьмянкоў – партызан Палесся»

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» прадстаўляе віртуальную выставу «Адам Кузьмянкоў- партызан Палесся».

 

1. Фатаграфія Адама Кузьмянкова (у ніжнім радзе трэці злева) падчас пасяджэння прэзідыума Рэчыцкага раённага Савета ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. 1989 г.
2. Пасведчанне першага сакратара Журавіцкага райкама КП(б)Б Адама Кузьмянкова. 24 чэрвеня 1944 г.
3. Фатаграфія Адама Кузьмянкова (другі справа) падчас ускладання кветак да магіл загінуўшых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны на плошчы Кастрычніка ў Рэчыцы. 1991 г.
4-6. Аўтабіяграфія Адама Кузьмянкова.
7. Ганаровая грамата Адаму Кузьмянкову ў сувязі з 10-годдзем утварэння Гомельскай абласной арганізацыі ветэранаў. Сакавік 1997 г.
8. Грамата Адаму Кузьмянкову ў сувязі з 25-годдзем утварэння Кармянскага раёна. 23 лістапада 1968 г.
9. Віншаванне Адама Кузьмянкова з 20-годдзем Перамогі. 1965 г.
10-11. Пастанова №166 Рэчыцкага райвыканкама аб прадстаўленні да ўзнагароджання медалём «За адвагу» былых партызан, уключаючы Адама Кузьмянкова. 13 траўня 1965 г.
12. Артыкул «Жыццё для людзей» пра Адама Кузьмянкова ў Рэчыцкай раённай газеце «Дняпровец». 2 снежня 1993 г.
13. Ліст Адама Кузьмянкова сакратару Кармянскага райкама КПБ Уладзіміру Варажбітаву аб напісанні сваіх успамінаў аб партызанскім руху ў Кармянскім раёне ў 1941-1943 гг.
14. Ліст Кармянскага райкама КПБ Адаму Кузьмянкову з просьбай аб садзейнічанні ў складанні кнігі «Памяць. Кармянскі раён». 1 жніўня 1990 г.
15. Фатаграфія беларускага драматурга і ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Андрэя Макаёнка з дароўным надпісам Адаму і Паліне Кузьмянковым. 8 сакавіка 1966 г.