Супрацоўнікі «Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Оршы» прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах прысвечаных Дню горада Оршы

27 чэрвеня 2024 года на плошчы ля будынка Аршанскага райвыканкама адбылося ўрачыстае ўзняцце сцяга горада Оршы і ўскладанне кветак да Памятнага знака воінам-вызваліцелям. Удзел у мерапрыемстве прынялі дырэктар архіва Бергавіна Алеся і прафарганізатар Корбан Алеся.

Дзень горада – гэта свята, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто тут нарадзіўся і тых, хто звязаў з ім свой лёс. Гераічнае мінулае і сучаснае сучаснасць Оршы дае права яе жыхарам ганарыцца і захапляцца сваёй малой радзімай.