Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе пісьмы пра партызанку Брагінскага раёна Сіму Міхаленка

У фондзе Мікуліцкага сельскага Савета Брагінскага раёна Гомельскай вобласці захоўваюцца пісьма, прысланыя з Забайкалля сястрой забітай нямецкімі акупантамі партызанкі Брагіншчыны Сімы Кірылаўны Міхаленка (Ф. 259. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 3-4, 19-20).

У першым пісьме за студзень 1944 года жанчына ўпамінае аб тым, што да вайны Сіма Міхаленка і яе муж Аляксей Здаравец працавалі настаўнікамі ў вёсцы Лубенікі Брагінскага раёна, а ў час акупацыі жылі ў Мікулічах па месцы жыхарства маці Аляксея. Аўтар пісьма просіць адміністрацыю сельсавета паведаміць, пры якіх акалічнасцях была знішчана сям’я Сімы, чаму яе муж не быў на фронце і ці жыва яго маці.

Наступнае пісьмо ад сястры Міхаленка ў Мікуліцкі сельсавет прыйшло ў снежні 1944 года. У ім яна дзякуе старшыне сельсавета за дадзеную інфармацыю аб забойстве Сімы Міхаленка і яе сям’і. Гэта адбылося 14 жніўня 1942 года, у 31-шы дзень нараджэння Сімы. Фашысты спалілі адважную партызанку разам з мужам і двума малалетнімі сынамі ў сараі ў Мікулічах.

У цяперашні час у аграгарадку Мікулічы на месцы смяротнай кары сям’і і іншых жыхароў устаноўлены помнік, надпіс на якім гаворыць, што Сіма Міхаленка і яе муж Аляксей Здаравец удзельчалі ў партызанскім руху.

 

1-4. ЗДА ў г.Рэчыцы. Ф. 259. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 19-20
5-8. ЗДА ў г.Рэчыцы. Ф. 259. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 3-4
9. Помнік ахвярам фашызму ў аграгарадку Мікулічы Брагінскага раёна