Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе пісьмы ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны ў Брагінскі раён

Рэчыцкі дзяржархіў працягвае публікацыю пісьмаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў адміністрацыю Мікуліцкага сельскага Савета Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Сярод іх – некалькі пісьмаў ад Рыгора Міхайлавіча Здараўца з вёскі Мікулічы (Ф. 259. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 6, 14-16). У першым пісьме ад 19 студзеня 1944 года ён папярэджвае кіраўніцтва сельсавета аб наяўнасці здраднікаў з ліку мясцовых жыхароў і адступаўшых савецкіх салдат і раскрывае іх імёны. Пазней Рыгорам Здараўцом было адпраўлена ў Мікулічы яшчэ два пісьма (1 красавіка і 11 жніўня 1944 года). У іх ён просіць дом родзічаў, у будаўніцтве якога прымаў удзел да вайны, замацаваць за ім ці ў выпадку сваёй гібелі – за сынамі, а ўласны недабудаваны дом перадаць калгасу.

Дзякуючы сайту «Подзвіг народа» і дадзеным з архіўных дакументаў стала вядома, што Рыгор Здаравец вярнуўся з вайны ў вёску ў лютым 1945 года, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Славы III ступені, медалямі «За абарону Масквы», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг».

 

1-2. ЗДА ў г.Рэчыцы. Ф. 259. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 14-15
3. ЗДА ў г.Рэчыцы. Ф. 259. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 16
4-5. ЗДА ў г.Рэчыцы. Ф. 259. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 6