Калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» наведаў канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» ў г.Мінску

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – 22 чэрвеня 2024 года ў г.Мінску адбыўся канцэрт-рэквіем «Кожны трэці», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гомельскую абласную арганізацыю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў прадстаўлялі члены пярвічных прафсаюзных арганізацый: установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і ўстановы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гомельскага раёна».

Прадстаўнікі абласнога архіва Бартноўская М.В, Рашук А.М. і Чубыкала А.П. падзяліліся сваімі ўражаннямі з чальцамі працоўнага калектыва.

Канцэрт прысвечаны памяці ўсіх ахвяр і герояў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта апавяданне пра лёсы простых людзей, якое аб’ядноўвае новыя песні пра вайну і перамогу з унікальнымі архіўнымі кадрамі і гістарычнымі фактамі. У канцэрце – рэквіеме прынялі ўдзел заслужаныя артысты Беларусі. Многія песні глядзельная зала слухала стоячы, такім чынам, выказваючы ўдзячнасць за мірнае неба над галавой. Канцэрт – даніна павагі і памяці загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Калектыў ДАГв
2. Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» ў Палацы Рэспублікі