Калектыў дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці сустрэўся з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны М.Я.Каспяровічам

24 чэрвеня 2024 года адбылася сустрэча супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Мікалаем Яўгенавічам Каспяровічам.

Мікалай Яўгенавіч падзяліўся з архівістамі ўспамінамі аб гадах Вялікай Айчыннай вайны, аб перажытым у тыя суровыя і жорсткія гады вайны з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, аб подзвігах савецкіх салдат, іх неймавернай мужнасці і самаахвяраванні ў імя перамогі над фашызмам.

Сам Мікалай Яўгенавіч сустрэў вайну 15-гадовым хлапчуком, а ў 17 гадоў у чэрвені 1943 года з маршавай ротай з’ехаў у дзеючую армію.

У складзе 19-га артылерыйскага палка з баямі Мікалай Яўгенавіч прайшоў Украіну, удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай аперацыі на тэрыторыі Малдовы, у фарсіраванні ракі Вісла, вызваляў гарады і вёскі, прычым двойчы браў Варшаву. Пасля вызвалення Польшчы артылерыйскі полк перакінулі ва Ўсходнюю Германію. Там Мікалай Яўгенавіч сустрэў самы яркі і незабыўны Дзень Перамогі.

Мікалай Яўгенавіч кавалер ордэна Славы III ступені, ордэна Айчыннай вайны I ступені, адзначаны медалямі «За адвагу», «За вызваленне Варшавы», «За перамогу над Германіяй» і многімі юбілейнымі медалямі.

У заключэнні ўдзельнікі сустрэчы горача падзякавалі Мікалаю Яўгенавічу за аповед, за мужнасць, за магчымасць пачуць з першых вуснаў сапраўдную інфармацыю аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і пажадалі яму здароўя, дабрабыту, даўгалецця і мірнага неба.

 

1. Калектыў дзяржаўнага архіва падчас сустрэчы з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Мікалаем Яўгенавічам Каспяровічам
2. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Яўгенавіч Каспяровіч
3. Калектыў дзяржаўнага архіва падчас сустрэчы з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Мікалаем Яўгенавічам Каспяровічам
4. Калектыў дзяржаўнага архіва падчас сустрэчы з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Мікалаем Яўгенавічам Каспяровічам