Правядзенне ў НГА Беларусі экскурсіі для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта
21 чэрвеня 2024 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» наведалі студэнты 1 курса факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іх выкладчык – кандыдат гістарычных навук Маргарыта Кароль.
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання даукументаў і фондаў НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў, загадчык аддзела навукова-даследчай и публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін і Маргарыта Кароль правелі экскурсію, у ходзе якой распавялі студэнтам пра гісторыю ўстановы, найбольш значныя і цікавыя дакументы, якія захоўваюцца ў архіве, а таксама пра асноўныя накірункі дзейнасці архіва. Госці аглядзелі сховішча НГА Беларусі.
Студэнты выказалі вялікую цікавасць да дакументаў НГА Беларусі, актыўна задавалі пытанні па выніках экскурсіі.
![]() |
Дэманстрацыя архіўных дакументаў |