У горадзе Полацку адбыліся архіўныя чытанні, прысвечаныя 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

20 чэрвеня 2024 года адбыліся архіўныя чытанні, прысвечаныя 80-м угодкам вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Арганізаваў мерапрыемства Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку.

З прывітальным словам выступіла дырэктар Лазаронак Людміла Віктараўна. Гасцям быў прадстаўлены архіўны праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі». Удзельнікам мерапрыемства прадэманстраваны фільм-кінахроніка «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

У архіўных чытаннях удзельнічалі работнікі музеяў, устаноў адукацыі, бібліятэк, краязнаўцы, архівісты. Імі былі прадстаўлены наступныя паведамленні: «Бранетанкавыя войскі 6-й гвардзейскай арміі ў баях за горад Полацк», «Дзейнасць Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта ў пасляваенныя гады», «Вайна ў лёсе чалавека…», «Дзяцінства апаленае вайной», «Звесткі аб подзвігу Анастасіі Бельскай з калекцыі дакументаў асабістага паходжання Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку», «Пятрэнка Мікалай Макаравіч – беларускі мастак самадзейнага мастацтва, кампазітар, Заслужаны настаўнік Беларусі, Ганаровы грамадзянін горада Полацка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны».

Падводзячы вынікі мерапрыемства, удзельнікі адзначылі неабходнасць і важнасць правядзення архіўных чытанняў на рэгулярнай аснове, з прыцягненнем шырокага кола грамадскасці, навучэнцаў і ўсіх неабыякавых грамадзян нашага грамадства.

На здымку: Архіўныя чытанні 2024