Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» для работнікаў КУП «Слуцкая ЖКГ»

14 чэрвеня 2024 года для калектыву КУП «Слуцкая ЖКГ» занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку правёў паказ дакументальнага фільма БДАКФФД «Вызваленне», падрыхтаванага ў гонар 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перад пачаткам паказу з уступным словам выступіла дырэктар дзяржархіва І.А. Барадзіна і распавяла прысутным аб стварэнні фільма, а таксама аб вызваленні г.Мінска і Мінскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На сустрэчы прысутнічала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя вынікі VII Усебеларускага народнага сходу, закранутая важная тэма «Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці». Дэпутат праінфармавала прысутных аб дзейнасці Парламента, законапраектах, якія разглядаюць цяпер дэпутаты.

Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, пазначылі шэраг пытанняў, на якія атрымалі тлумачэнні. Сустрэча прайшла ў атмасферы жывых зносін і ўзаемнай цікавасці.

Удзельнікі дыялогу прыйшлі да адзінага меркавання аб неабходнасці захавання аб’ектыўнай карціны гістарычнага мінулага і памяці аб гераічным подзвігу нашых продкаў, аб важнасці стваральнага развіцця беларускай дзяржавы.

 

1. Выступленне дырэктара архіва І.А.Барадзіной перад праглядам фільма.
2. Выступленне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.А.Аўсяннікавай.
3. Прагляд фільма «Вызваленне».