Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» прыняла ўдзел у XXIII Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі
Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» у рамках XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі прадставіў выставу з дакументальнай спадчынай «Старонкі гісторыі горада Маладзечна». Экспазіцыя размясцілася ў кінатэатры «Радзіма», дзе супрацоўнікі архіва не толькі знаёмілі гасцей форуму з гістарычнымі фактамі пра горад, але і апавядалі пра ваеннае мінулае. Так, архівіст Вольга Беразоўская перад прэм’ерным паказам фільма «Час вярнуцца» распавяла гледачам пра дзейнасць франтавых відэааператараў у ваенны час, казала пра важнасць рэдкіх дакументальных кадраў у захаванні гістарычнай праўды. У фае будынка кінатэатра ў рэжыме нон-стоп транслявалася серыя сацыяльных ролікаў «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», створаная Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў спецыяльна да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Таксама занальны архіў распавёў пра цікавыя факты з гісторыі самога фестывалю. Кантэнт інфармацыйных ралапаў выклікаў цікавасць не толькі ў дарослых, але і ў падрастаючага пакалення.
![]() |
| 1. Дэманстрацыя дакументальнай выстаўкі «Старонкі гісторыі горада Маладзечна» для вучняў. |
![]() |
| 2. Дакументальная выстаўка «Старонкі гісторыі горада Маладзечна». |
![]() |
| 3. Выступленне перад паказам фільма «Час вярнуцца». |
![]() |
| 4. Фестывальная пляцоўка «Горад майстроў». |
![]() |
| 5. Фестывальная пляцоўка «Горад майстроў». |
![]() |
| 6. Фестывальная пляцоўка «Горад майстроў». |





