Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся круглы стол «Дзяржаўныя архівы – захавальнікі гістарычнай памяці»

6 чэрвеня 2024 г. напярэдадні Міжнароднага дня архіваў на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся круглы стол «Дзяржаўныя архівы – захавальнікі гістарычнай памяці».

Арганізатарам круглага стала выступіў ДАГв. Колькасць удзельнікаў вышэйпаказанага мерапрыемства склала 20 чалавек, у тым ліку ў якасці экспертаў выступілі: дырэктар ДАГв Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч, намеснік дырэктара музея па навуковай рабоце ўстановы «Гомельскі абласны музей ваеннай славы» Канстанцін Сяргеевіч Мішчанка, Ганаровы архівіст Беларусі Марыя Адольфаўна Алейнікава, галоўны захавальнік фондаў ДІКУ «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» Таццяна Аляксееўна Шода, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф.Скарыны» Вячаслаў Уладзіміравіч Цацарын, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа №75 г. Гомеля» Святлана Міхайлаўна Генчыкава.

Ва ўступным слове Андрэй Сушчэвіч прадставіў удзельнікам круглага стала выставу «Дзяржаўныя архівы – захавальнікі гістарычнай памяці», на якой прадстаўлена больш за 35 архіўных дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю абласнога архіва як захавальніка гістарычнай памяці.

Акрамя таго, з дакладамі па гэтай тэматыцы выступілі загадчыкі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці ДАГв Святлана Анатольеўна Прымакова і аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Вольга Уладзіміраўна Шуроўская.

У адкрытым дыялогу, эксперты выказалі сваё кампетэнтнае меркаванне па вышэйпаказанай тэме, абмяняліся вопытам работы з моладдзю, а таксама падтрымалі прапанову дырэктара ДАГв аб арганізацыі і правядзенні сумесных праектаў.

Таксама для ўдзельнікаў круглага стала быў праведзены кіналекторый, у рамках якога быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У канцы мерапрыемства ўдзельнікі круглага стала падзякавалі адзін аднаму за канструктыўны і цікавы дыялог.

 

1. Удзельнікі круглага стала «Дзяржаўныя архівы – захавальнікі гістарычнай памяці»
2. Падчас круглага стала
3. Выступленне дырэктара ДАГв А.М.Сушчэвіча
4. Выступленне загадчыка аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці ДАГв С.А.Прымаковай
5. Выступленне загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій ДАГв А.В.Шуроўскай
6. Удзельнікі круглага стала за праглядам дакументальнага фільма «Вызваленне»