Сустрэча з грамадскасцю супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці

4 чэрвеня 2024 г. напярэдадні Міжнароднага дня архіваў і ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці, у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М.Горкага адбылася сустрэча супрацоўнікаў архіва з грамадскасцю.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне, работнікі абласной бібліятэкі, музейных устаноў, выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна і інш.

Сустрэча прайшла ў форме дыялогу, падчас якой дырэктар дзяржархіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава, заг. аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава, вядучы архівіст Вераніка Крышчанка адказалі на пытанні прысутных пра гісторыю архіва, кірункі дзейнасці, склад дакументаў, пра спецыфіку працы архівіста і інш. Напрыканцы сустрэчы са словамі падзякі на адрас архіва выступіў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна Алена Пашковіч.

Да гэтага мерапрыемства была падрыхтавана выстаўка «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці ў друкаваных выданнях», на якой былі прадстаўлены зборнікі дакументаў, даведнікі, падрыхтаваныя архівам, міжархіўныя выданні, а таксама артыкулы з перыядычнага друку за розныя гады аб дзейнасці архіва і інш.

 

Госці мерапрыемства
Дырэктар архіва Ганна Карапузава, вядучы архівіст Вераніка Крышчанка, заг.аддзела выкарыстання і публікацыі Галіна Калустава
Падчас сустрэчы
Удзельнікі сустрэчы
Студэнты гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна знаёмяцца з выстаўкай дакументаў

Для ўдзельнікаў сустрэчы таксама экспанавалася банэрная выстаўка «Брэсцкая вобласць: старонкі гісторыі».

Мерапрыемства асвятлялася сродкамі масавай інфармацыі.