Экскурсія ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы

5 чэрвеня 2024 года ў рамках мерапрыемстваў акцыі «Архівы – школе» і Міжнароднага тыдня архіваў Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы наведалі навучэнцы 5-6 класаў Рэчыцкай раённай гімназіі імя В.П.Маргелава. Для дзяцей была праведзена экскурсія па архіву, у ходзе якой яны пазнаёміліся з гісторыяй і складам дакументаў архіва, працай архівістаў і чытальнай залы. Гімназістам быў паказаны дакументальны фільм БДАКФФД «Вызваленне», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Архівіст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі Т.В. Фралова прадстаўляе гімназістам дакументы Васілевіцкага раёна 1926-1927 гг.
У час экскурсіі гімназістаў па аддзелу работы з архівамі арганізацыі, камплектавання і справаводства ЗДА ў г.Рэчыцы
Гімназісты знаёмяцца з выданнямі з навукова-даведачнай бібліятэкі ЗДА ў г.Рэчыцы
Гімназісты знаёмяцца са стацыянарнай выстаўкай дакументаў з фондаў асабістага паходжання
Гімназісты глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне»
Гімназісты глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне»
Гімназісты глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне»