Работнікі БГАМЛІ наведалі заслужанага работніка культуры Беларусі, ветэрана труда, ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Васіля Сцяпанавіча Семенякова
6 чэрвеня 2024 года загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Марыя Іосіфаўна Пышынская і вядучы архівіст Наталля Паўлаўна Прынько наведалі і павіншавалі ад імя рукаводства і калектыву архіва-музея Васіля Сцяпанавіча Семенякова з 100-годдзем з дня нараджэння і напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Васіль Сцяпанавіч Семенякоў – заслужаны работнік культуры Беларусі, ветэран труда, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У жніўні 1944 году Васіль Сцяпанавіч уступіў у рады Чырвонай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Польшчы, Чэхаславакіі і штурме Берліна. Узнагароджан ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і медалямі «За боевые заслуги», «За победу над Германией» і «За взятие Берлина».
В.С. Семенякоў прапрацаваў больш за 25 гадоў у Беларускай савецкай энцыклапедыі (з 1980 года – «Выдавецтва імя Пятруся Броўкі») з вядомымі дзеячамі літаратуры Беларусі Янкам Брылём, Пятрусём Броўкам, Васілём Быкавым, Нілам Гілевічам, Іванам Шамякіным і інш. За гэты час ён сабраў вялікую калекцыю цікавых і каштоўных дакументаў, якую перадаў у архі-музей у 2018 годзе. Гэта разнапланавыя дакументы: біяграфіі, публікацыі, партрэты, індывідуальныя фатаграфіі і фатаграфіі ў групах з вядомымі дзеячамі культуры Беларусі; фатаграфіі старажытных храмаў (касцёлаў, цэркваў Мінска і Нясвіжа); копіі карт і планаў помнікаў гісторыі архітэктуры XVII-XVIII стст. і інш.
Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы, у ходзе якой В.С.Семенякоў падараваў архіву-музею свае ўспаміны «Расказы як усё было» з дароўным надпісам са шчырымі пажаданнямі росквіту БДАМЛМ.
Жадаем Васілю Сцяпанавічу доўгіх гадоў жыцця, натхнення, творчых ідэй і іх паспяховай рэалізацыі!
![]() |
М.І.Пышынская разам з В.С.Семеняковым падчас віншавання |
![]() |
М.І.Пышынская разам з В.С.Семеняковым |
![]() |
М.І.Пышынская разам з В.С.Семеняковым падчас падпісання дамовы |
![]() |
М.І.Пышынская разам з В.С.Семеняковым |