Урачысты сход ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з нагоды выхаду на заслужаны адпачынак Святланы Вячаславаўны Лук’янавай
5 чэрвеня 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае выхаду на заслужаны адпачынак архівіста 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэнні захаванасці дакументаў Святланы Вячаславаўны Лук’янавай.
Свой працоўны шлях у архіве яна пачала ў 1987 годзе з пасады захавальніка фондаў, больш за 37 гадоў забяспечваючы ўлік і захаванасць архіўных дакументаў. За гады працы ў архіве Святлана Вячаславаўна зарэкамендавала сябе як кампетэнтны і адказны супрацоўнік. У 2007 годзе за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы ёй была аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2018 годзе – Падзяка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. У 2024 годзе С.В.Лук’янава была занесена ў Кнігу Пашаны ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».
Супрацоўнікі архіва выказалі шчырую падзяку за шматгадовую працу, адказнасць і прафесіяналізм. Ад імя калектыву дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» С.Л.Шараева пажадала Святлане Вячаславаўне Лук’янавай моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.
![]() |
1. Выступленне і ўручэнне памятнага падарунка дырэктарам архіва С.Л.Шараевай і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі І.С.Лаппо. |
![]() |
2 Сумеснае фота з калектывам. |
![]() |
3. Выступленне і ўручэнне памятнага падарунка дырэктарам архіва С.Л.Шараевай і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі І.С.Лаппо. |