Работнiк БГАКФФД перамог у конкурсе «Малады лідэр Міншчыны»

31 мая адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Малады лідэр Міншчыны», удзельнікамі якога сталі работнікі Установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў». Арганізатарам мерапрыемства выступае галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Масаблвыканкама.

Усяго на абласны этап з раёнаў паступіла больш за 30 заявак ад маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 31 года. Пераможцы аб’яўлены ў 10 намінацыях у адукацыі, ахове здароўя, культуры, СМІ, лясной гаспадаркі і інш.

Пераможцамі абласнога конкурсу «Малады лідэр Міншчыны» сталі 10 чалавек. Самым актыўным і крэатыўным дзецям, якія прадстаўляюць розныя прафесіі, уручаны заслужаныя ўзнагароды – дыпломы, кветкі і памятныя падарункі.

Узнагародай у намінацыі «Малады лідэр Міншчыны» ў сферы сродкаў масавай інфармацыі была ўдастоена вядучы інжынер аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій Чарняцова Ганна Аляксандраўна з работай па тэме «Адкрыты кінаархіў». Дыпломамі ўдзельнікаў былі ўдастоены архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Макарэвіч Анастасія Сяргееўна з праектам «Кіно, як культурная спадчына Беларусі», а таксама вядучы архівіст аддзела арганізацыйна-кадравай работы Мяша Святлана Вітальеўна з праектам «Кінаплёнка і яе галоўныя ворагі – плесн. сіндром» (з досведу БДАКФФД)».

Пасля ўрачыстага ўзнагароджання адбылося ўскладанне кветак да мемарыяльнай пліты комплексу «Курган Славы».

 

1. Пераможцы конкурсу «Малады лідэр Міншчыны» падчас узнагароджання
2. Удзельнікі конкурсу «Малады лідэр Міншчыны»
3. Падчас ускладання кветак да помніка на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу «Курган Славы»
4. Удзельнікі конкурсу «Малады лідэр Міншчыны» падчас наведвання Мемарыяльнага комплексу «Курган Славы»