Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «СШ № 23 імя Ф.П.Гудзея г.Гродна», прымеркаваных да Міжнароднага дня абароны дзяцей
3 чэрвеня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №23 імя Ф.П.Гудзея г.Гродна» праведзены лекцыя і экскурсія, прымеркаваныя да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
На лекцыі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй архіва, убачылі шэраг дакументаў па гісторыі Гродна. Навучэнцы наведалі выставачную залу, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, дзе ўбачылі працэс рэстаўрацыі дакументаў.
![]() |
Навучэнцы прышкольнага лагера ДУА «СШ № 23 імя Ф.П.Гудзея г.Гродна» знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |
![]() |
Навучэнцы прышкольнага лагера ў час наведвання выставачнай залы архіва |
![]() |
Навучэнцы прышкольнага лагера ў час наведвання лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў |