Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняў удзел у радыёпраграме «Праўда Госць» у эфіры «Праўда Радыё»

3 чэрвеня 2024 г. напярэдадні Міжнароднага дня архіваў дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) А.М.Сушчэвіч прыняў удзел у радыёпраграме «Праўда Госць» у эфіры «Праўда Радыё».

У сваёй уступнай прамове дырэктар ДАГв павіншаваў усіх архіўных працаўнікоў са святам, пажадаўшы моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў у прафесійнай дзейнасці і мірнага неба над галавой.

«Цяжка пераацаніць уклад архівістаў у назапашванне, захаванне і выкарыстанне архіўных матэрыялаў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі» – адзначыў Андрэй Сушчэвіч.

Вялікую ўвагу ў сваім выступленні дырэктар абласнога архіва ўдзяліў пытанням архіўнай справы і справаводства. Падрабязна спыніўся на структуры дзяржаўнай архіўнай сістэмы Беларусі: рэспубліканскага, абласнога і занальных узроўняў, тэрытарыяльных архівах і асноўных паўнамоцтвах у гэтай сферы ў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках мерапрыемства Андрэй Мікалаевіч таксама расказаў слухачам аб гісторыі стварэння ДАГв, яго асноўных напрамках дзейнасці, рознабаковай рабоце праводзімай архівістамі па адборы, захоўванні і выкарыстанні архіўных дакументаў, аб унікальных архіўных дакументах канца 19 пачатку 20 стст., а таксама аб тым, якую важную ролю гуляюць архівы ў захаванні гістарычнай спадчыны Беларусі.

З відэатрансляцыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

На фота: Дырэктар архіва А.М.Сушчэвіч у студыі абласнога радыё «Праўда Радыё».