Правядзенне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі мерапрыемстваў, прымеркаванных да Міжнароднага дня абароны дзяцей

1 чэрвеня 2024 г. ў Рэспубліцы Беларусь быў адзначаны Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта вялікае свята, якое заклікана прыцягнуць увагу людзей да праблем, з якімі сутыкаюцца дзеці на ўсёй планеце.

3 чэрвеня 2024 г. на сходзе калектыву дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў павіншаваў калег з міжнародным святам. Намеснік дырэктара Наталія Булойчык азнаёміла супрацоўнікаў з гісторыяй свята і асноўнымі накірункамі аховы і абароны дзяцей ў Беларусі. Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін выступіў з дакладам «Сістэма дзіцячага догляду на тэрыторыі Беларусі на мяжы XIX–XX стст.», у якім разгледжаны асноўныя тыпы дабрачынных устаноў па аказанні дапамогі дзецям.

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава дакументаў XIX–пачатку ХХ ст., у якіх адлюстравана гісторыя ўзнікнення і развіцця сістэмы сацыяльнай работы з дзяцьмі ў беларускіх губернях. Складальнік выставы, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і фондаў Уладзімір Дзянісаў падрабязна распавёў аб прадстаўленых на выставе дакументах.

Выставу агледзелі супрацоўнікі НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.

 

1. Дырэктар НГА Беларусі віншуе калег
2. Выступленне намесніка дырэктара Наталіі Булойчык
3. Калектыў НГА Беларусі
4. Работнік архіва Сяргей Рындзін чытае лекцыю
5. Работнік архіва Уладзімір Дзянісаў распавядае пра дакументы па гісторыі сістэмы абароны дзяцей на беларускіх землях
6. Агляд выставы