ДАГАГВ ў прамым эфіры інфармацыйнай праграмы «Праўда госць» абласнога радыё «Праўда Радыё»
3 чэрвеня дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» Жынёва Ірына Уладзіміраўна прыняла ўдзел у інфармацыйнай праграме «Праўда госць» у студыі абласнога радыё «Праўда радыё» якая праводзіцца газетай «Гомельская праўда», якая прымеркавана да Міжнароднага Тыдня архіваў.
У прамым эфіры Ірына Уладзіміраўна распавяла слухачам пра гісторыю стварэння архіва, які быў утвораны на базе былога партархіва Гомельскага абкама КПБ і пачаў дзейнасць 15 сакавіка 1940 года, а таксама аб асноўных напрамках дзейнасці дзяржаўнага архіва.
З відэатрансляцыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
На фота: Дырэктар дзяржаўнага архіва Жынёва Ірына Уладзіміраўна ў студыі абласнога радыё «Праўда Радыё».