Фотадакументальная выстава на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў штогадовага конкурсу «Вяршыня права»

31 мая 2024 года прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага конкурсу «Вяршыня права», арганізаванага Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, Беларускiм дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў была падрыхтавана фотадакументальная выстава «Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць».

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі прадставіў на выставе дакументы XVI – пачатку ХХ ст., якія адлюстроўваюць развіццё судаводства на беларускіх землях у перыяды Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Самы старажытны дакумент адносіцца да 1597 года. Гэта запіс у актавай кнізе Брэсцкага земскага суда аб пачатку судовых «рокаў» (пасяджэнняў). Сярод прадстаўленых дакументаў – тэкст прысягі («Клятвеннага абяцання») засядацеляў Мінскай крымінальнай і грамадзянскай палат (1837 г.), узорны праект турэмнага замка ў павятовых гарадах Беларусі (1846 г.) і шэраг іншых.

Дакументы аб фарміраванні органаў юстыцыі пачынаючы з 1920-х гг. можна ўбачыць у вітрынах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь: спіс юрыдычнай літаратуры, якая маецца ў Наркамюсце, лічбавыя звесткі аб складзе юрыдычных устаноў БССР, першыя загады па Наркамюсту і справаздачы яго кіраўнікоў, а таксама – асабістыя дакументы работнікаў юстыцыі : пасведчанні, анкеты, мандаты, накіраванні на з’езд работнікаў юстыцыі і іншыя. Захаваліся адбіткі пячатак, кутніх штампаў рэспубліканскіх і мясцовых органаў юстыцыі. Некалькі дакументаў раскрываюць складанасць працы прававедаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Беларускi дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў дапоўніў выставу фатаграфіямі, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы станаўлення беларускай юрыдычнай сістэмы.

З выставай азнаёміліся супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і шматлікія госці мерапрыемства.

 

1. Дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў i намеснiк дырэктара НАРБ А.А.Стуканова знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў
2. Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў i iнфармацыi НАРБ М.А.Старасценка знаёмiць з выставай удзельнікаў мерапрыемства
3. Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў i iнфармацыi НАРБ М.А.Старасценка знаёмiць з выставай удзельнікаў мерапрыемства
4. Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў i iнфармацыi НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай удзельнікаў мерапрыемства
5. Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГАБ С.М.Рындзiн на выставе архіўных дакументаў
6. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў на выставе архіўных дакументаў