Удзел першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у святочных мерапрыемствах да Дня абароны дзяцей
31 мая 2024 года члены першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у свяце «Павінны смяяцца дзеці, і ў мірным свеце жыць», прымеркаваным да Дня абароны дзяцей. Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступіў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і ГА «Беларускі саюз жанчын». Свята адкрылі маладыя таленты нашай краіны-Валерыя Бернатовіч і Арцём Кароль, калектыў «Хвілінка» і іншыя. На свяце можна было наведаць актыўныя квэсты і гульні, займальныя майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі.
Святочна і весела было як дзецям, так і дарослым!
![]() |
1. Члены першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на мерапрыемстве |
![]() |
2. Члены першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на мерапрыемстве |
![]() |
3. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства |