У БелНДІДАС выдадзены «Методические рекомендации по управлению документами в организациях в соответствии с положениями государственного стандарта Республики Беларусь СТБ ISO 15489-1-2016 «Информация и документация. Управление документами. Часть 1. Общие требования»

У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены «Методические рекомендации по управлению документами в организациях в соответствии с положениями государственного стандарта Республики Беларусь СТБ ISO 15489-1-2016 «Информация и документация. Управление документами. Часть 1. Общие требования».

Метадычныя рэкамендацыі распрацаваны ў мэтах тлумачэння і дэталізацыі парадку прымянення СТБ ISO 15489. Іх палажэнні накіраваны на кіраванне дакументамі, што ўтвараюцца ў працэсе ажыццяўлення аператыўнай дзейнасці ўсіх арганізацый, незалежна ад іх формы ўласнасці і арганізацыйна-прававой формы.

Прызначаны для прымянення кіраўнікамі арганізацый, спецыялістамі па кіраванні дакументамі (работнікамі службаў ДЗК, сакратарамі і г.д.), а таксама іншымі асобамі, на якіх ускладзены абавязкі па стварэнні, выкарыстанні і забеспячэнні захаванасці дакументаў.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 14 руб. 85 кап., з перасылкай па пошце – 18 руб. 30 кап.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

На фота: Метадычныя рэкамендацыі па кіраванні дакументамі ў арганізацыях у адпаведнасці з палажэннямі дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ ISO 15489-1-2016 «Інфармацыя і дакументацыя. Упраўленне дакументамі. Частка 1. Агульныя патрабаванні».