Аб наведванні вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Брэста імя А.Ф.Наганава» Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і ў рамках акцыі «Архівы – школе» 28 мая 2024 г. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 8-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 9 г.Брэста імя А.Ф.Наганава».

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказала школьнікам аб складзе дакументаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў архіве. У ходзе лекцыі дзецям прадэманстравалі фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Рабяты таксама азнаёміліся з выстаўкай архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!».

Далей вучням была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

\
Вучні падчас лекцыі
Прагяд фільма «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Школьнікі знаёмяцца з работай лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў
Каля выстаўкі архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!»