Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» з 20 мая па 1 чэрвеня 2024 г. арганізавана архіўная практыка са студэнтамі 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Гісторыя і прыродазнаўчыя дысцыпліны» УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім.І.П.Шамякіна»

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» з 20 мая па 1 чэрвеня 2024 г. арганізавана архіўная практыка са студэнтамі 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Гісторыя і прыродазнаўчыя дысцыпліны» УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім.І.П.Шамякіна».

У ходзе праходжання практыкі і ў рамках акцыі «Архівы – школе» са студэнтамі былі праведзены ўрокі (лекцыі) па тэмах: «Архіў і яго дзейнасць», «Сетка архіваў Беларусі», «Алічбоўка архіўных дакументаў», «Падшыўка і афармленне вокладкі архіўнай справы», «Рамонт і рэстаўрацыя архіўных дакументаў», «Генацыд у дакументах архіва»; экскурсіі: «Архіўная скарбніца» (у сховішчы архіва), «Ураджэнцы Мазыршчыны – героі Савецкага Саюза» (па выставе архіўных дакументаў) і інш.

У рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» студэнтам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў». Практычныя заняткі па падшыўцы, афармленні вокладак архіўных спраў, карыстанні навукова-даведачным апаратам да дакументаў архіва, выкананні запытаў тэматычнага, біяграфічнага і сацыяльна-прававога характару і мн. інш не пакінулі абыякавым ніводнага студэнта. Пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры гісторыі і прыродазнаўчых дысцыплін МДПУ – Барсук А.Я. і загадчыка аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў дзяржархіва – Дамашкевіч А.У., студэнты працягваюць працаваць з дакументамі Палескай абласной пракуратуры і раённых пракуратур: следчымі справамі на ваенных злачынцаў, асуджаных у 1944-1953 гг. па артыкуле «здрада Радзіме»; дакументамі прамысловых прадпрыемстваў і навучальных устаноў і падшыўкамі раённых газет.

 

Архівіст 1-ы кат. Васільева В.У. – навучальны занятак
Архіўныя дакументы
Загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў А.У.Дамашкевіч – гутарка аб метадах пошуку архіўных дакументаў
Знаёмства з падшыўкамі раённых газет
Навучальны занятак – падрыхтоўка дакументаў да прашыўкі
Навучальны занятак – прашыўка архіўных дакументаў
Навучальны занятак – фарміраванне архіўнай справы
Пафондавы і пастылажны тапаграфічныя паказальнікі – дапамога ў пошуку дакументаў.jpg
Прагляд відэаўрокаў і прэзентацый
Прагляд дакументальнага фільма Вызваленне
Праца з архіўнымі дакументамі па выкананні запытаў.
Экскурсія ў архівасховішча
Экскурсія па выставе архіўных дакументаў Ураджэнцы Мазыршчыны – Героі Савецкага Саюза