Архівісты Віцебскай вобласці падвышаюць сваю кваліфікацыю
30 мая на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці адбыўся семінар для дырэктараў дзяржаўных, гарадскіх і раённых архіваў вобласці па тэме «Аб некаторых пытаннях удасканалення работы архіўных устаноў». На семінары былі разгледжаны пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, улік выбыцця дакументаў з архіва і запаўненне асноўных і дапаможных уліковых дакументаў у сувязі з гэтым, Інструкцыя па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях у новай рэдакцыі і інш.
Архівісты падзяліліся вопытам працы па экспертызе каштоўнасці дакументаў па асабістым складзе з улікам змен у заканадаўстве.
![]() |
Выступае А.В. Пашкевіч – намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама |
![]() |
Выступае В.П. Гаўрыльчык – загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Дзяржаўнага архіўнага фонду Дзяржархіва Віцебскай вобласці |