У Воранаўскім раённым выканаўчым камітэце дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» Свірко С.Г. арганізавала паказ фільма «Вызваленне»

29.05.2025 у рамках рэалізацыі праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» Свірко С.Г. правяла ў Воранаўскім раённым выканаўчым камітэце паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага БДАКФФД і прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, распавёўшы перад пачаткам фільма пра баявыя дзеянні. якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі, аб гераізме аператараў франтавых кінагруп, працаўніках тылу, якія цаной жыцця адваявалі права жыць пад мірным небам у свабоднай і незалежнай краіне. На праведзеным мерапрыемстве старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Ганевіч Алена Янаўна звярнулася да ўдзельнікаў з уступным і заключным словам.

 

Выступленне старшыні Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Ганевіч Я.Я. перад удзельнікамі мерапрыемства
Выступленне дырэктара архіва Свірко С.Г. перад паказам фільма
Кадр з фільма «Вызваленне»
Удзельнікі мерапрыемства