БДАМЛМ прыняў удзел у ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог. Да 100-годдзя першай Усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў»

23 мая 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусі (далей – НАРБ) адбылася III-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўны дыялог. Да 100-годдзя першай Усебеларускай канферэнцыі архіўных работникаў». У працы канферэнцыі, якая прайшла ў змешаным off-line і on-line фармаце, прынялі ўдзел каля 50 даследчыкаў з Беларусі і Расіі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся: намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў; намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава. Мадэратарам навуковага мерапрыемства выступіў намеснік дырэктара НАРБ, кандыдат гістарычных навук С.У.Кулінок.

Праца канферэнцыі прайшла ў адпаведнасці з храналагічна-тэматычным планам у рамках наступных праблемных палёў: уплыў архіўных канферэнцый на развіццё архіўнай справы ў Беларусі; пытанні выкарыстання, захоўвання і ўліку дакументаў партыйнага комплексу (да 95-годдзя Цэнтральнага партыйнага архіва КПБ); археаграфія і публікацыя дакументаў ХХ стагоддзя; крыніцазнаўчы патэнцыял архіўных дакументаў па найноўшай гісторыі Беларусі і дзяржаў постсавецкай прасторы; уклад архівістаў у захаванне, выкарыстанне і папулярызацыю гістарычнай спадчыны Беларусі; архіўная справа ў Беларусі ў ХХ–ХХІ стст.: гісторыя, методыка, практыка.

У працы канферэнцыі прыняла ўдзел загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ), кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.П.Скок, навуковы даклад якой «Дакументы па асабістаму складу асабістых архіваў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны як крыніца гісторыка-біяграфічнай інфармацыі» быў прадстаўлены ў парадку работы секцыі 3 «Вялікая Айчынная вайна ў адлюстраванні гістарычных крыніц». Акцэнт у даследаванні быў зроблены на ўнікальную ролю БДАМЛМ як навукова-метадычнага цэнтра па працы з дакументамі асабістых архіваў.

 

1. Удзельнікі канферэнцыі: (злева направа) загадчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.І.Корсак; намеснік дырэктара НАРБ, кандыдат гістарычных навук С.У.Кулінок; загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛД, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.П.Скок.
2. Падчас пленарнага паседжання.
3. Рэкламны і навуковы прадукт НАРБ.