У «Занальным дзяржархіве ў г.Маладзечне» правялі прамую тэлефонную лінію, прымеркаваную да Дня сям’і

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» правялі прамую тэлефонную лінію «Аб месцазнаходжанні архіўных дакументаў, неабходных для аказання дапамогі па сацыяльных пытаннях». Прымеркавана мерапрыемства да Дня сям’і.

Усяго за дзень паступіла 11 званкоў. Супрацоўнікамі архіва аказана кансультатыўная дапамога прадстаўнікам дзяржаўных устаноў, дадзены растлумачэнні аб месцы захоўвання дакументаў ліквідаваных арганізацый для пацверджання працоўнага стажу.

Таксама ажыццёўлены званкі ў архіў фізічнымі асобамі. Мэта звароту грамадзян – пацвярджэнне роднасных адносін для складання генеалагічнага дрэва. Па ўсіх пытаннях, хто звярнуўся, атрымалі вычарпальныя адказы.

На здымку: Намеснік дырэктара-загадчык аддзела даведачнай работы ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне» Таццяна Шылко