Выстаўка творчых работ дзяцей супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна пад назвай «Тата, маці, я – дружная сям’я», прымеркаваная да Дня сям’і

15 мая 2024 года – у Дзень сям’і, з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да сям’і як важнейшага сацыяльнага інстытута ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродне сумесна з прафсаюзам была арганізавана выстаўка творчых работ (малюнкаў і аплікацый) дзяцей супрацоўнікаў архіва пад назвай «Папа, мама, я – дружная сям’я».

Кожны з малюнкаў па сваёй сутнасці ўнікальны – гэта погляд дзіцяці на яго сям’ю, на ўзаемаадносіны ўнутры яе. Усе працы без выключэння прасякнуты любоўю да сваіх родных і гонарам за сваіх блізкіх.