8 мая 2024 года работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Народнае ўскладанне»
8 мая 2024 года на Ваенных могілках г.Мінска ў рамках патрыятычнай акцыі «Народнае ўскладанне» адбылося мерапрыемства, прысвечанае памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх архіўных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў. Дэлегацыю архівістаў узначаліў намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў.
Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помніка героям, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўшанавалі памяць савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія змагаліся ў баях за вызваленне Беларусі.
Работнікі архіўнай галіны нашай краіны ўносяць вялікі ўклад у захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а архіўныя дакументы адлюстроўваюць асаблівае значэнне Дня Перамогі ў гісторыі беларускага народа.
1. Работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў перад пачаткам патрыятычнай акцыі «Народнае ўскладанне». |
2-4. Работнікі архіўнай галіны накіроўваюцца да помніка героям, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. |
5-9. Работнікі архіўнай галіны ўскладаюць кветкі да помніка героям, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. |